Куба і Еўрасаюз заключылі гістарычнае пагадненне

12 марта 2016

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні і міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес дамовіліся ў Гаване аб нармалізацыі адносін для забеспячэння поўнага эканамічнага і іншых відаў супрацоўніцтва. Пасля дакумент павінен прайсці ратыфікацыю ва ўрадзе Вострава свабоды і ўпраўляючых органах Еўрасаюза. Дагэтуль Куба з'яўлялася адзінай краінай Лацінскай Амерыкі, з якой ЕС не падпісаў двухбаковага дагавора. Гэта пры тым, што Куба з'яўляецца для Еўрасаюза найважнейшым эканамічным партнёрам.