Куба: Эканамічныя санкцыі будуць зняты

22 марта 2016

Эканамічныя санкцыі будуць зняты. Такі вынік першага афіцыйнага візіту Прэзідэнта ЗША на Кубу. Пры гэтым Абама адзначыў, што тое, наколькі хутка можна будзе адмяніць эмбарга, шмат у чым залежыць ад супрацоўніцтва Гаваны з Вашынгтонам па пытаннях правоў чалавека.

Барак Абама, Прэзідэнт ЗША: "Мы з'яўляемся натуральнымі гандлёвымі партнёрамі, нас раздзяляюць толькі 90 міль. Я заклікаю кангрэс ЗША зняць гандлёвае эмбарга супраць Кубы. І я таксама абмеркаваў з Кастра крокі, якія мы заклікаем Кубу пачаць, каб паказаць гатоўнасць да вядзення большай колькасці праектаў, у тым ліку дазволіць больш сумесных прадпрыемстваў і дазволіць іншаземным кампаніям наймаць на працу кубінцаў напрамую".

Рауль Кастра, старшыня Дзяржаўнага савета Кубы: "Нам неабходна засяродзіцца на тым, што нас збліжае, а не раздзяляе. Важна, каб мы пачалі крокі па будаўніцтве новых адносін, якіх не было. Трэба ўвасобіць на практыцы цывілізаванае суіснаванне. Разбурыць масты лёгка. Аднавіць іх значна складаней і даўжэй. Мы павінны прымаць і паважаць адрозненні, не рабіць з іх цэнтра нашых адносін, а прасоўваць сувязі, якія спрыяюць дабрабыту абедзвюх краін і народаў".