У гэтыя хвіліны ў Стакгольме праходзіць сустрэча кіраўнікоў урадаў - Швецыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Германіі. Як паведамляюць СМІ, лідары плануюць абмеркаваць кандыдатуру новага кіраўніка Еўрапейскай камісіі. Дзеючы старшыня вышэйшага органа выканаўчай улады ЕС - Жазэ Мануэл Барозу - пакіне сваю пасаду ў лістападзе.
Расказвае Лізавета Казакова.
Самай імавернай кандыдатурай на пасаду старшыні Еўракамісіі зараз называюць кіраўніка еўрагрупы люксембуржца Жан-Клода Юнкера. Гэтага палітыка падтрымліваюць Германія, Італія, Іспанія і вялікая частка невялікіх дзяржаў - членаў Еўрасаюза. Але ў Юнкера, які выступае за яшчэ вялікую інтэграцыю ЕС, ёсць і сапернікі - Вялікабрытанія, Швецыя, Галандыя і Венгрыя.
Па меркаванні кіраўніцтва гэтых краін, Юнкер не здольны кіраваць ЕС у цяперашніх умовах. Апошнія выбары ў Еўрапарламент паказалі, што ў Старым Свеце расце колькасць прыхільнікаў незалежнасці ад Бруселя, галоўным чынам, фінансавай. На выбарах, якія прайшлі ў канцы мая, правыя і еўраскептыкі дабіліся неверагодных поспехаў. Прыхільнікі развалу Еўрасаюза перамаглі ў Францыі і Вялікабрытаніі, у Італіі яны занялі другое месца. Зараз сапернікі ЕС займаюцца фарміраваннем кааліцыі. Эксперты лічаць, што змяніць палітычны і эканамічны курс Еўрасаюза правым не атрымаецца. А вось ускладніць жыццё еўраінтэгратарам новай кааліцыі будзе цалкам пад сілу.
Хто з палітыкаў зможа вырашыць інтэграцыйны крызіс і спыніць рост антыеўрапейскіх настрояў у ЕС - няясна. Асноўным канкурэнтам Юнкера называюць цяперашняга прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца. Аднак супраць яго кандыдатуры рашуча настроена Ангела Меркель.
Між тым, нацыяналістычныя настроі ў ЕС растуць не толькі на ўзроўні асобных краін, накшталт Вялікабрытаніі, Францыі або Венгрыі. Самастойнасці ад цэнтральных урадаў часам патрабуюць асобныя суб'екты дзяржаў. Напярэдадні ў Іспаніі сто з лішнім тысяч чалавек выстраіліся ў 120-кіламетровы жывы ланцуг, патрабуючы правядзення рэферэндуму аб незалежнасці ад Мадрыда Краіны Баскаў. Летась такую акцыю правялі прыхільнікі незалежнасці Каталоніі. Іх жывы ланцуг з мільёна чалавек працягнуўся на 400 кіламетраў. Дарэчы, Канстытуцыйны суд Іспаніі не дазволіў каталонцам праводзіць рэферэндум аб выхадзе са складу Каралеўства. Але ўлады аўтаномнай супольнасці вырашылі арганізаваць плебісцыт, нягледзячы на забароны. Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі назначаны на лістапад гэтага года.