Ксенію Сабчак на перадвыбарных дэбатах давялі да слёз

15 марта 2018

Адзіную жанчыну - кандыдата ў прэзідэнты Расіі Ксенію Сабчак на перадвыбарных дэбатах давялі да слёз. Падчас звароту да выбаршчыкаў Сабчак зазначыла, што апаненты ўвесь час яе перабіваюць. Акрамя таго, Ксенія запатрабавала ў вядучага вярнуць ёй адведзены для выступлення час. Але Уладзімір Салаўёў адказаў, што ўстаноўленыя ЦВК правілы забараняюць вядучаму перарываць кандыдатаў і змяняць ход дэбатаў. Аднак пры гэтым ён усё ж мякка заступіўся за журналістку.

У канцы дэбатаў Сабчак у слязах пакінула студыю.