Паводле апошніх звестак, загінулі 96 чалавек, больш чым 200 параненыя. Раніцай, калі пасажыры яшчэ спалі, з рэек сышлі 14 вагонаў. На месцы надзвычайнага здарэння не спыняецца выратавальная аперацыя. Дзясяткам людзей медыкі аказваюць дапамогу на месцы, а тых, хто ў выніку аварыі атрымаў сур'ёзныя траўмы, адпраўляюць у бальніцы. Уся чыгуначная ветка паралізаваная. Паводле неафіцыйных звестак, прычынай аварыі сталі няспраўныя тармазы.














