Крушэнне пасажырскага аўтобуса ў цэнтральным штаце Мехіка

5 октября 2013

Сама меней, 14 чалавек загінулі і больш чым 20 атрымалі раненні ў выніку крушэння пасажырскага аўтобуса ў цэнтральным штаце Мехіка. Сярод загінуўшых - двое дзяцей. Трагедыя адбылася на звілістай горнай дарозе. Аўтобус вылецеў з трасы і сарваўся ў цясніну. Падчас падзення шасцярых пасажыраў выкінула з вокнаў. Пацярпелых на трох выратавальных верталётах і машынах хуткай дапамогі даставілі ў мясцовыя бальніцы. Сярод магчымых прычын ДТЗ называецца перагружанасць транспартнага сродку. Акрамя таго, журналісты, якія працуюць на месцы аварыі, адзначаюць, што шыны аўтобуса былі празмерна зношаныя. Не выключаецца, што шафёр не справіўся з кіраваннем падчас павароту.