Крушэнне "Боінга" пад Данецкам у 2014-м. Расія не прызнае вынікі расследавання

25 мая 2018

Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расію ў дачыненні да крушэння малайзійскага "Боінга" пад Данецкам у 2014-м. Іх падтрымалі НАТА і ЕС. Падставай стала расследаванне міжнароднай следчай групы. Як сцвярджаецца, усталёўка "Бук", якая збіла грамадзянскі лайнер, належала расійскай брыгадзе СПА з Курска. Масква абвінавачанні адпрэчвае.

У Мінабароны паказалі, што серыйны нумар ракеты, на якую спасылаецца следства, сведчыць, што боепрыпас быў выраблены ў СССР у 1986 годзе. А пасля 25 гадоў выкарыстання ракеты комплексаў "Бук" утылізуюцца. Прэзідэнт Расіі заявіў, што Масква не прызнае вынікі расследавання, пакуль да яго не дапусцяць расійскіх спецыялістаў. А кіраўнік МЗС параўнаў даклад аб крушэнні МН17 з расследаваннем справы Скрыпаля, поўнай спекуляцый.