Буйны гандлёвы цэнтр загарэўся ў сталіцы Азербайджана

26 марта 2019

На месцы ўжо працуюць пажарныя. Людзей эвакуіруюць. Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца. Полымя паспела перакінуцца на суседні будынак. Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала кароткае замыканне. На месцы здарэння таксама пачуўся выбух. Гэта мог быць газавы балон.