Буйны тэракт у Францыі папярэджаны

18 октября 2019

Новае 11 верасня ўдалося прадухіліць у Францыі. Праваахоўнікі арыштавалі падазронага ў падрыхтоўцы тэракта ў стылі атакі на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку ў 2001 годзе. Як паведамляецца, 30-гадовы мужчына, грамадзянін Пятай рэспублікі, які пражывае ў сталічным дэпартаменце О-дэ-Сен, планаваў выкрасці самалёт і паўтарыць сцэнарый страшнай трагедыі.