Буйны тэракт у Багдадзе

15 октября 2016

Загінулі больш за 30 чалавек, звыш 65 атрымалі раненні. Выбух прагрымеў на мясцовым рынку на поўначы сталіцы Ірака. Там была ўсталявана палатка для памінання забітага ў 7-м стагоддзі ўнука прарока Мухамеда шыіцкага імама Хусейна. Менавіта там тэрарыст учыніў самападрыў. Адказнасць за нападзенні пакуль не ўзяла на сябе ні адна тэрарыстычная групоўка. Аднак адзначаецца, што рэгулярныя атакі на мусульман-шыітаў учыняюць баевікі "Ісламскай дзяржавы".