Буйны тэракт учынены недалёка ад сірыйскай сталіцы

26 октября 2013

Каля мячэці падарваўся замініраваны аўтамабіль. Адбылося гэта як раз пасля пятнічнай малітвы, калі з будынка выходзілі людзі. Загінулі каля 40 чалавек, яшчэ дзясяткі атрымалі раненні. Сярод пацярпелых шмат дзяцей. Нагадаем, з вясны 2011 года ў Сірыі працягваецца ўзброены канфлікт, ахвярамі якога сталі больш за 100 000 чалавек. Урадавым войскам супрацьстаяць атрады баевікоў, якія належаць да розных узброеных фарміраванняў.