Буйны тэракт прадухілілі ў Канадзе

23 апреля 2013

Паліцыя арыштавала двух  чалавек, якія збіраліся пусціць пад адхон пасажырскі цягнік на чыгунцы паміж Таронта і Нью-Ёркам. Падазроныя жылі ў правінцыях Квебек і Антарыа. За імі назіралі амаль год. Спецслужбы падкрэсліваюць, што арыштаваныя ніяк не звязаныя з арганізатарамі тэракту падчас Бостанскага марафона, з дня трагедыі якога прайшоў тыдзень.