Буйны пажар у Растове-на-Доне

22 сентября 2017

Учора пры ўзгаранні дзесяціпавярховай гасцініцы загінулі два чалавекі. Агонь ахапіў 840 квадратных метраў. З ахопленага агнём будынка і суседніх дамоў эвакуіравалі больш за 400 чалавек. Відавочцы паведамілі, што з вокнаў другога паверха выскачылі пяць дзяўчынак. На зямлі іх лавілі людзі. Агонь пашкодзіў пяць легкавых аўтамабіляў, якія стаялі побач з гатэлем.