Буйны пажар у гатэлі на ўсходзе Францыі

29 марта 2019

Буйны пажар у гатэлі гарналыжнага курорта Межэў на ўсходзе Францыі. Больш за 180 чалавек эвакуіраваныя. Паведамляецца, што ўначы загарэўся драўляны дах будынка. Звестак пра пацярпелых пакуль няма. Полымя ўдалося патушыць да раніцы. Ідзе расследаванне і высвятляецца, чаму не спрацавала сістэма пажарнай сігналізацыі ў гатэлі.