Буйную тэрарыстычную атаку прадухілілі амерыканскія спецслужбы

5 ноября 2019

Буйную тэрарыстычную атаку прадухілілі амерыканскія спецслужбы гэтай ноччу. У Каларада 27-гадовы мужчына рыхтаваў напад на адну з найстарэйшых сінагог штата. Падазроны пад арыштам. Ён прылічаў сябе да скінхэдаў. Раней спрабаваў атруціць пітную ваду ў сінагозе ў горадзе Пуэбла. Паліцыі атрымалася вылічыць зламысніка праз "Фэйсбук", дзе ён з розных акаўнтаў прапагандаваў расісцкія погляды.