Сама меней 38 чалавек загінулі, яшчэ 5 пацярпелі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў паўднёва-ўсходняй кітайскай правінцыі Хунань. Паводле звестак прадстаўнікоў мясцовай паліцыі, ДТЗ адбылося на хуткаснай аўтастрадзе Шанхай - Куньмін пасля сутыкнення пасажырскага аўтобуса з фургонам. Абодва транспартныя сродкі моцна абгарэлі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну і сем'ям загінуўшых.