Буйное ДТЗ у Сербіі

22 декабря 2013

На аўтамагістралі - прыкладна за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Бялграда - сутыкнуліся каля 40 машын. Больш за 20 чалавек параненыя. Паведамляецца і пра 2 загінуўшых. Галоўная прычына ДТЗ - дрэнная бачнасць з-за густога туману. У гэтыя хвіліны на месцы здарэння працуюць пажарныя і брыгады хуткай дапамогі.