Буйное ДТЗ у Кітаі

20 ноября 2014
11 дзяцей і вадзіцель загінулі ў выніку сутыкнення мікрааўтобуса з грузавіком. Аварыя адбылася ў правінцыі Шаньдун на ўсходзе краіны. Паводле звестак паліцыі, грузавік, які перавозіў пясок, перавярнуўся і прыціснуў перапоўнены мікрааўтобус. У ім знаходзіліся 14 выхаванцаў дзіцячага сада. Прычыны аварыі пакуль не паведамляюць. Аднак, паводле слоў паліцыі, мікрааўтобус, наняты мясцовым садком, быў разлічаны на восем пасажыраў, а на момант аварыі ён быў перагружаны амаль удвая.