Буйное ДТЗ у Бельгіі

3 декабря 2013

2 чалавекі загінулі і каля 40 атрымалі раненні. Недалёка ад мяжы з Францыяй на аўтастрадзе сутыкнуліся каля 50 машын. Ланцужок машын, аўтобусаў і грузавікоў, што ўрэзаліся адзін у аднаго, расцягнуўся амаль на кіламетр. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, дзясяткі людзей застаюцца заціснутымі ў пакарабачаных салонах. Для аператыўнага аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым разгорнуты палявы шпіталь. Рух па трасе перакрыты. Прычынай аварыі стаў густы туман.