Найбуйнейшы нафтавы аўкцыён у Бразіліі: мільярды інвестыцый і пратэсты

6 ноября 2019
У Бразіліі прайшлі пратэсты напярэдадні найбуйнейшага ў гісторыі нафтавага аўкцыёну. Нафтаздабыўныя кампаніі сёння і заўтра пазмагаюцца за права на разведку і здабычу на 12 марскіх нафтавых блоках у Бразіліі. Аўкцыён выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў, якія выйшлі на акцыю пратэсту да падножжа знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра. Мітынгоўцы гавораць аб негатыўным уздзеянні такіх здзелак на навакольнае асяроддзе. Аднак, як чакае ўрад краіны, маючыя адбыцца  таргі прынясуць дзяржаве каля 25 мільярдаў долараў.