Найбуйнейшы банк Вялікабрытаніі HSBC зноў у цэнтры скандалу

9 февраля 2015

Як высветлілася, фінансавая ўстанова дапамагала багатым кліентам ухіляцца ад выплаты падаткаў. У 2007-м камп'ютарны эксперт, які працаваў у аддзяленні банка ў Жэневе, выкраў дакументы, што змяшчаюць інфармацыю аб ста тысячах кліентаў з розных краін. Доступ да яе затым атрымала французская газета "Ле Монд" і перадала іх прадстаўнікам больш як 50 СМІ. У дакументах банка, якія трапілі ў рукі журналістаў, утрымліваецца інфармацыя аб 30 тысячах рахункаў - актываў на суму каля 120 мільярдаў долараў. Сярод кліентаў банка былі тэрарысты і члены каралеўскіх дамоў, прадаўцы зброі і кіназоркі, якія ўтойвалі грашовыя сродкі ад падатковых органаў. Дарэчы, швейцарскі філіял крэдытнай арганізацыі ўжо не раз станавіўся падставай для скандалаў. У 2012 ён ужо выплаціў амаль 2 мільярды адступных ураду ЗША за адмыванне грошай наркамафіі.