"Вясновы шторм" - найбуйнейшыя ў гэтым годзе вучэнні з удзелам НАТА праходзяць у Эстоніі. У іх задзейнічаны 6 тысяч вайскоўцаў. Як паведаміў генеральны штаб Сіл абароны Эстоніі, манеўры прадоўжацца да 19 мая. У вучэннях задзейнічаны воінскі кантынгент з дзесяці краін - членаў альянсу. Размова, у прыватнасці, ідзе аб Нідэрландах, ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Падчас вучэнняў у неба паднімуцца амерыканскія знішчальнікі F-15 і верталёты CH-47 "Чынук", польскія і брытанскія знішчальнікі.
Найбуйнейшыя ў гэтым годзе вучэнні з удзелам НАТА праходзяць у Эстоніі
2 мая 2016













