Найбуйнейшыя вучэнні НАТА стартуюць ля расійскіх меж

14 марта 2022
14 сакавіка паблізу расійскіх меж стартуюць найбуйнейшыя вучэнні НАТА. Манеўры "Халодны адказ - 2022" пройдуць на тэрыторыі Нарвегіі і Нарвежскага мора і стануць самымі масавымі ў рэгіёне пасля заканчэння халоднай вайны. Цяперашні лікавы склад будзе самым буйным - каля 35 тысяч вайскоўцаў з 26 краін. Вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу прадоўжацца да красавіка.