Найбуйнейшыя еўрапейскія банкі страчваюць надзейнасць

20 мая 2015

Самыя буйныя еўрапейскія банкі Германіі, Аўстрыі, Італіі, Партугаліі, Ірландыі і Іспаніі сёння перасталі быць такімі надзейнымі. Ва ўсякім разе, так лічыць Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Фітч, якое знізіла рэйтынг адразу 20 фінансавым гігантам ЕС. У іх ліку - нямецкія Дойчэбанк і Камерцбанк. Такое рашэнне было прынята пасля змянення верагоднасці атрымання банкамі дзяржаўнай падтрымкі ў выпадку крызісу. Тым часам, паводле слоў  экспертаў ААН, сусветная эканоміка паказвае ўмераныя тэмпы росту, невялікае паскарэнне чакаецца ў другой палове года і ў пачатку будучага.