Найбуйнейшая забастоўка чыгуначнікаў у Германіі

6 ноября 2014

У Германіі стартавала найбуйнейшая ў гісторыі краіны забастоўка чыгуначнікаў. Яна працягнецца 5 дзён. Увесь гэты час не будуць хадзіць грузавыя саставы, пасажырскія цягнікі далёкага руху, прыгарадныя электрычкі і наземнае метро. Забастоўку аб'явіў прафсаюз машыністаў, які патрабуе павышэння акладаў і скарачэння працоўных гадзін. Таксама сярод умоў - намер прафсаюза прадстаўляць інтарэсы не толькі машыністаў, але і іншых працаўнікоў галіны. Такія дзеянні нацыянальнай транспартнай чыгуначнай кампаніі назвалі барацьбой за пашырэнне сферы ўплыву.