Найбуйнейшая ў гісторыі Грэцыі эвакуацыя ў Салоніках

12 февраля 2017

Каля тысячы паліцэйскіх і валанцёраў дапамаглі пакінуць дамы больш як 72 тысячам жыхароў горада. Прычынай стала аперацыя па абясшкоджванні 250-кілаграмовай бомбы Другой сусветнай вайны. Яе выявілі падчас земляных работ на глыбіні 5 метраў.

Сітуацыю ўскладняе тое, што побач размешчана аўтазаправачная станцыя.