Найбуйнейшая карпаратыўная ўцечка дадзеных у гісторыі ЗША

3 октября 2014

Сёння стала вядома аб найбуйнейшай карпаратыўнай уцечцы дадзеных у гісторыі ЗША. Хакеры здолелі атрымаць інфармацыю аб мільёнах кліентаў найбуйнейшага банка краіны Джы Пі Морган. У выніку ўзлому, які адбыўся яшчэ летам, злачынцы атрымалі доступ да сервераў банка і выкралі дадзеныя 76-ці мільёнаў хатніх гаспадарак і 7-мі мільёнаў невялікіх фірм. Калі верыць кіраўніцтву банка, пакуль гаворка ідзе толькі аб капіраванні нумароў рахункаў, пароляў і дат нараджэння. Аб крадзяжах грашовых сродкаў пакуль не паведамлялася.