Найбуйнейшая кібератака ў гісторыі Новай Зеландыі

29 мая 2019

Найбуйнейшая кібератака ў гісторыі Новай Зеландыі прывяла да ўцечкі даных аб новым дзяржбюджэце краіны. Усё гэта напярэдадні яго афіцыйнай публікацыі ўрадам. За 48 гадзін - дзве тысячы атак. Пад падазрэннем - апазіцыя. Першыя паведамленні аб узломе з'явіліся пасля публікацыі апазіцыйнай Нацыянальнай партыяй нікому не вядомых дэталяў дакумента. Раней у Мінфіне аб’явілі, што гэта будзе першы ў свеце "бюджэт дабрабыту", у якім на першым месцы ў расходах стаіць дабрабыт народа.