Буйная чыгуначная аварыя ў Турцыі

20 марта 2014

10 чалавек загінулі і некалькі атрымалі раненні ў выніку сутыкнення цягніка і мікрааўтобуса. Інцыдэнт адбыўся на чыгуначным пераездзе недалёка ад горада Мерсіна, размешчанага на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Паведамляецца, што ўдар быў настолькі моцны, што аўтобус літаральна разрэзала папалам. Мікрааўтобус перавозіў групу рабочых. На месца здарэння прыбылі медыкі. Да расследавання акалічнасцяў аварыі прыступіла паліцыя.