Буйная тэхнагенная аварыя ў амерыканскім штаце Фларыда

30 июля 2013
У горадзе Таверэс гарыць газаперапрацоўчы завод. Перад пажарам адбылося некалькі выбухаў - яны былі настолькі магутнымі, што ў будынка знесла дах. Зараз агнём агорнуты некалькі сховішчаў, над заводам паднімаюцца клубы дыму. Вядома, што тут выраблялі прапан. У момант выбуху ў цэхах працавала змена з 24 чалавек. Пацярпелі, сама меней, сямёра з іх. На месцы працуюць усе пажарныя экіпажы штата і машыны хуткай дапамогі. У паветра па трывозе падняты некалькі верталётаў. Завод стаіць практычна ў межах горада, таму аб'яўлена эвакуацыя жыхароў суседніх раёнаў. Да гэтага моманту пажар атрымалася лакалізаваць.