Буйная аўтааварыя у Харватыі

1 декабря 2013

Трое загінулі, 16 атрымалі раненні. ДТЗ адбылося на адной з хуткасных дарог на захадзе краіны. Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы сталі неспрыяльныя ўмовы надвор'я. З-за слізкай дарогі вадзіцель пасажырскага аўтобуса не справіўся з кіраваннем і вылецеў на сустрэчную паласу. У выніку ўдзельнікамі ДТЗ увогуле сталі адразу 20 аўтамабіляў. Вядома, што аўтобус рухаўся па трасе без пасажыраў.