Буйная аварыя ў Бразіліі

3 апреля 2013

Пасажырскі аўтобус у Рыа-дэ-Жанейра  ўпаў з эстакады вышынёй 10 метраў. Сем чалавек загінулі і яшчэ 11 паранены. Зараз на месцы ДТЗ працуюць ратавальнікі. Паводле слоў відавочцаў, у аўтобусе  адбылася сварка паміж вадзіцелем і пасажырам. Апошні, нібы пераскочыў праз турнікет і не аплаціў праезд. У паліцыі не выключаюць, што вадзіцель абстрагаваўся на яго і страціў кіраванне.