Буйны крывавы тэракт адбыўся ў Кабуле. Не менш як 40 чалавек загінулі і каля 30 атрымалі раненні ў выніку самападрыву смяротнікаў. Трагедыя адбылася падчас мерапрыемства, прымеркаванага да гадавіны ўводу савецкіх войскаў у Афганістан. Першы выбух прагрымеў унутры будынкаў. Пазней, калі на дапамогу пацярпелым паспрабавалі прыйсці прахожыя, перад цэнтрам адбыліся яшчэ два выбухі. У будынку знаходзіліся ў асноўным студэнты. Прэзідэнт Афганістана назваў нападзенне на шыіцкі культурны цэнтр злачынствам супраць чалавецтва. Адказнасць за тэракт у Кабуле ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава".













