Крывавае ДТЗ - у Каліфорніі

23 августа 2013
Недалёка ад Лос-Анджэлеса на высокай хуткасці перавярнуўся аўтобус з турыстамі. Пацярпелі не менш як 50 чалавек. На месца здарэння прыбылі дзясяткі машын хуткай дапамогі і медыцынскія верталёты. Вядома, што аўтобус быў чартарным - на ім турысты ехалі ў казіно горада Хайленд. Прычына аварыі пакуль невядомая. Участак дарогі цалкам перакрылі, з-за чаго ўтварыўся шматкіламетровы затор у прыгарадзе Лос-Анджэлеса.