Крывава-чырвонае неба над Інданезіяй

24 сентября 2019

А гэтыя кадры прыйшлі з Інданезіі: у правінцыі Джамбі ад пажараў неба афарбавалася аранжава-чырвонымі колерамі. Мясцовыя жыхары дзеляцца ролікамі ў Сетцы і заклікаюць урад прыняць больш рашучыя меры для тушэння ўзгаранняў, выкліканых расчысткай земляў, і барацьбы з задымленасцю. 

Спецыялісты тлумачаць, што неба стала чырвоным праз значнае павелічэнне колькасці цвёрдых часціц у паветры, якія рассейваюць сонечныя промні. Гэтая з'ява таксама вядомая як рассейванне святла сферычнай часціцай.