Крызіс ва Украіне можна ўрэгуляваць выключна мірным шляхам

5 сентября 2014
З такой заявай выступілі ўдзельнікі саміту НАТА, які завяршаецца сёння ў Вялікабрытаніі. І як стала сёння вядома, на сустрэчы падпісана пагадненне аб стварэнні сіл хуткага рэагавання са штабам у Польшчы. Яго мэта - адказ на ваенныя пагрозы для любой краіны - НАТА, а таксама на стыхійныя бедствы і гуманітарныя крызісы. Брытанцы ўжо паабяцалі выдзеліць для гэтага 3 з паловай тысячы вайскоўцаў. З такой заявай выступіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. Паводле яго слоў, задзейнічаць такія сілы можна будзе на працягу 2 сутак.