Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў. На яго думку, вырашэнне гэтага пытання ляжыць спачатку ў палітычнай плоскасці, потым у сілавой. Абодва варыянты лічацца даступнымі. Рэжым антытэрарыстычнай аперацыі ў трох абласцях - Харкаўскай, Данецкай і Луганскай - захоўваецца. Нагадаем, 6 красавіка праціўнікі новай улады ўзялі штурмам будынак упраўлення СБУ ў Луганскай вобласці. Пракуратура Луганска пачала расследаванне па факце масавых беспарадкаў. 9 красавіка прэс-цэнтр СБУ паведаміў, што захоплены будынак пакінулі 56 чалавек без зброі.














