"Крысціян Дыёр" паказаў новую калекцыю восень-зіма

2 июля 2019

У Парыжы працягваецца Тыдзень высокай моды. Новую калекцыю ад куцюр восень-зіма паказаў легендарны дом моды "Крысціян Дыёр". Аўтар калекцыі - дызайнер Марыя Грацыя К’юры - натхнілася архітэктурай. На подыум у выніку выйшлі чорныя карыятыды. Некалькі ўбораў з драпіроўкамі нагадвалі пра Старажытную Грэцыю. Завяршыла паказ мадэль, якая несла на сабе паменшаную версію буціка моднага дома "Дыёр".