Крышціяну Раналду другі год запар прызнаецца найлепшым гульцом свету па версіі FIFA

24 октября 2017

Крышціяну Раналду другі год запар прызнаецца найлепшым гульцом свету па версіі FIFA, а яго цяперашні настаўнік Зінедзін Зідан перамагае ў намінацыі найлепшы трэнер. У лондане прайшла цырымонія ўручэнняў прэмій The Best FIFA. Пераможца вызначаўся ў выніку галасавання сярод трэнераў і капітанаў зборных, журналістаў і балельшчыкаў. Раналду абыйшоў Месі і Неймара, а Зідан - Контэ і Алегры. Найлепшы галкіпер Джанлуіджы Буфон!