Хрышчэнне прынцэсы Шарлоты прайшло ў графстве Норфалк

6 Ліпеня 2015

Хрышчэнне прынцэсы Шарлоты - дочкі герцага і герцагіні Кембрыджскіх Уільяма і Кэтрын - прайшло ў графстве Норфалк. У закрытай цырымоніі ў царкве Святой Марыі Магдаліны ўдзельнічалі 20 запрошаных на чале з каралевай Лізаветай Другой, а таксама пяць хросных бацькоў. Па заканчэнні цырымоніі Кейт і Уільям з дзецьмі, а іх старэйшаму сыну прынцу Джорджу ўжо споўнілася два гады, выйшлі павітаць прыхільнікаў. Шарлота Лізавета Дзіяна нарадзілася 2 мая. Яна з'яўляецца чацвёртай у чарзе на прастол.