Маляўнічым шоу адсвяткавалі ў Лондане надыход кітайскага Новага года

12 февраля 2019

Тысячы чалавек прайшліся яркім парадам па вуліцах брытанскай сталіцы да Чайна-таўн. Цэнтр горада мала нагадваў звыклы Лондан. Па Трафальгарскай плошчы разгульвалі драконы, а фасады дамоў былі ўпрыгожаны традыцыйнымі кітайскімі ліхтарыкамі. Дарэчы, святкаванне кітайскага Новага года ў Лондане лічыцца самай маштабнай і маляўнічай урачыстасцю за межамі Азіі.