Чырвоны Крыж атрымаў дазвол на дастаўку медыкаментаў у Емен

8 апреля 2015

Чырвоны Крыж атрымаў дазвол ад кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй на дастаўку медыкаментаў і медыцынскага абсталявання ў Емен. Першы самалёт з гуманітарным грузам ужо прызямліўся ў аэрапорце Саны. У неспакойную краіну накіравана таксама група хірургаў, якія будуць дапамагаць параненым. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у выніку авіяўдараў па пазіцыях еменскіх паўстанцаў-хусітаў загінулі 560 чалавек. Сярод іх 74 дзіцяці. Раненні атрымалі амаль 2 тысячы чалавек. У канцы сакавіка міжнародная кааліцыя арабскіх краін пачала ваенную аперацыю "Бура рашучасці", накіраваную супраць паўстанцаў-хусітаў, якія фактычна адхілілі ад улады прэзідэнта Емена Абд-Рабу Мансура Хадзі.