Краснадарскі край Расіі пакутуе ад паводкі

25 октября 2018

Затоплены дзясяткі населеных пунктаў, аўтамабільныя трасы і чыгуначныя пуці. Магутныя патокі змылі некалькі мастоў. Пасля абвальвання 20 метраў дарожнага палатна цераз раку Макапсэ Сочы аказаліся адрэзанымі ад вялікай зямлі. З-за паводкі Беларуская чыгунка папярэджвае аб змяненнях у руху цягнікоў у напрамку Адлера.

Тым часам мясцовыя жыхары запасаюцца гаручым. На запраўках чэргі з дзясяткаў машын. На некаторых абмежавалі водпуск бензіну ў адны рукі. Нагадаем, ахвярамі стыхіі ў рэгіёне ўжо сталі 2 чалавекі. Ёсць пацярпелыя і прапаўшыя без весткі. Не абышлося і без кур'ёзных эпізодаў. Інтэрнэт-карыстальнікі абмяркоўваюць учынак вадзіцеля "Акі". Каб пераадолець падтопленую трасу, машына ледзь не поўнасцю пайшла пад ваду.