Касмічны карабель "Саюз" паспяхова састыкаваўся з МКС

15 Сакавіка 2019

На станцыю прыбыў экіпаж з трох касманаўтаў. Яны ўжо на станцыі. Другая спроба для Аляксея Аўчыніна і Ніка Хейга стала ўдалай. Нагадаем, гэтыя астранаўты павінны былі прыляцець на МКС яшчэ ў кастрычніку, аднак тады "Саюз" пацярпеў аварыю. Адбылося адключэнне рухавікоў другой ступені ракеты - экіпаж змушана адстыкаваўся і прызямліўся ў Казахстане. Зараз Аляксей Аўчынін і амерыканскія астранаўты Нік Хейг і Крысціна Кох зменяць на станцыі сваіх папярэднікаў. За 204 дні новы экіпаж выйдзе ў адкрыты космас, прыме некалькі грузавых караблёў і правядзе 300 навуковых эксперыментаў.