На борце апарата расійскія касманаўты Алег Котаў і Сяргей Разанскі, а таксама астранаўт NASA Майкл Хопкінс. Як паведамляюць расійскія СМІ, за стартам ракеты-носьбіта з касмадрома Байканур назіраў Жэрар Дэпардзье. На борце МКС экіпаж карабля Саюз будзе займацца навукова-прыкладнымі даследаваннямі і абслугоўваць транспартныя караблі. А 9 лістапада касманаўты вынесуць у беспаветраную прастору алімпійскі факел, якім ужо ў лютым запаляць чашу алімпійскага агню на цырымоніі адкрыцця Зімовых Гульняў у Сочы.














