Касмічны грузавік "Прагрэс МС-09" састыкаваўся з касмічнай станцыяй

10 июля 2018

За рэкордны час касмічны грузавік "Прагрэс МС-09" састыкаваўся з касмічнай станцыяй. На гэта караблю, які сёння ўначы стартаваў з Байканура, спатрэбілася ўсяго 3 гадзіны 40 хвілін. "Прагрэс" даставіў на МКС больш за дзве тоны грузаў, здзейсніўшы ўсяго два віткі вакол Зямлі. Раней грузавыя караблі даляталі да станцыі за 6 гадзін, ажыццяўляючы пры гэтым 4 абароты.