Кароткае замыканне стала прычынай пажару ў наркацэнтры ў Баку

2 марта 2018

Непаладкі ў электрасетцы ўзніклі з-за моцнага ветру. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы Азербайджана. Мясцовыя ўлады ўдакладнілі, што загінулі 25 чалавек, 3 дастаўлены ў бальніцу. Усяго ў момант трагедыі ў клініцы знаходзілася каля 200 чалавек. Медыкі і пацыенты былі эвакуіраваныя. Пажар ліквідаваны. Ажыццяўляюцца следчыя дзеянні.