Каранавірус ахапіў ужо палову Еўропы

28 февраля 2020
Першы выпадак зафіксаваны ў Літве. Пацыентка ізаляваная ў бальніцы ў Шаўляі. Інфекцыю яна падхапіла ў італьянскай Вероне. Усяго ў свеце вірусам абхопленыя амаль 50 краін. Аб першых выпадках таксама заявілі ў Нігерыі, Новай Зеландыі і Мексіцы. Саудаўская Аравія ў сувязі з распаўсюджаннем COVID-19 закрывае доступ замежных паломнікаў і турыстаў у Меку і Медыну. А Японія, Іран, Ірак, Кувейт і Ізраіль да сярэдзіны сакавіка зачынілі школы.