Каранавірус выяўлены ўжо амаль у 70 дзяржавах
2 марта 2020
Памерлі звыш 3 000 чалавек. У ЕС самай складанай застаецца сітуацыя ў Італіі. 11 гарадоў краіны жывуць у рэжыме строгай ізаляцыі. Адмяняюцца нядзельныя імшы. У Францыі захварэлі 130 чалавек. Там пад забаронай масавыя мерапрыемствы ў закрытых памяшканнях. З нядзелі не працуе Луўр. У Германіі вірус выяўлены ў 129 чалавек. Немцы змятаюць з паліц прадукты харчавання. Пад Берлінам ідзе праверка супрацоўнікаў найбуйнейшага ў ФРГ аквапарка - там адпачываў хворы на COVID-19.













