Каранавірус удаецца пабароць усё большай колькасці дзяржаў

10 апреля 2020
Лепш за ўсіх спраўляюцца краіны Скандынавіі. У Даніі за апошнія двое сутак не зарэгістравана ніводнага выпадку заражэння. У Нарвегіі колькасць захворванняў панізілася у шэсць разоў у параўнанні з канцом сакавіка. 

На фоне паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі дзяржавы аслабляюць каранцін. У Аўстрыі з 14 красавіка змогуць аднавіць працу невялікія магазіны. У Чэхіі дазволілі займацца спортам. Таксама там адкрыюцца пункты продажу нехарчовых тавараў. 

У Італіі за апошнія суткі прырост тых, хто паправіўся, у краіне склаў амаль дзве тысячы чалавек. У Турыне жыхарам горада дазволілі хадзіць на рынак. Праўда, яшчэ з мерамі засцярогі. Людзі носяць маскі і выконваюць дыстанцыю.